Прыняць Езуса ў сем'ях

2015-02-13

Аўтар: Ватыканскае радыё

Сям’я з Назарэту не была выдуманай, неіснуючай. Марыя – маці, гатавала ежу, займалася домам, прала кашулі, Юзаф – тата, працаваў цесляром, падкрэсліў папа Францішак 17 снежня 2014 г. падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.

Паводле Святога Айца, кожная хрысціянская сям’я, па прыкладзе Марыі і Юзафа, можа прыняць Езуса, слухаць Яго, размаўляць з Ім, ахоўваць Яго, бараніць, расці з Ім – “і такім чынам рабіць лепшым свет”.
“Пакінем месца для Пана ў нашай штодзённасці і нашых сэрцах. Так рабілі Марыя і Юзаф, і гэта не было проста: колькі цяжкасцяў, яны павінны былі пераадолець! Яны не былі выдуманай, неіснуючай сям’ёй. Сям’я з Назарэту падштурхоўвае нас адкрыць пакліканне і місію сям’і, кожнай сям’і. І тое, што адбывалася на працягу 30 гадоў у Назарэце, можам рабіць таксама і мы – дапамагаць любові станавіцца звычайнай справай, замест нянавісці, спрыяць таму, каб стала агульнапрынятай узаемная дапамога, а не абыякавасць і варожасць. Невыпадкова “Назарэт” азначае “Той, хто захоўвае”, як Марыя, згодна з Евангеллем, “захоўвала ўсе гэтыя словы ў сваім сэрцы”. З таго часу, кожны раз, калі якая-небудзь сям’я захоўвае гэту таямніцу, нават на перыферыі свету, дзейнічае таямніца Сына Божага, Езуса, Які прыбывае, каб нас збавіць. Прыбывае, каб збавіць свет”, - сказаў Папа.

Увесь тэкст:

be.radiovaticana.va