Сям’я – здабытак усяго чалавецтва

2014-12-06

Сям’я будзе заўсёды мець важнейшае значэнне ў прадухіленні канфліктаў, будаванні міру, развіцці сельскай гаспадаркі, прафілактыцы злачыннасці, ахове навакольнага асяроддзя, дасягненні харчовай бяспекі, выкараненні беднасці і ахове здароўя грамадства.

На жаль, заўважыў прадстаўнік Ватыкана пры ААН , “сем’і рэдка знаходзяцца ў цэнтры ўвагі асноўных стратэгічных ініцыятыў. Сацыяльная палітыка скарэй накіравана на дапамогу асобным жанчынам і дзецям, чым усёй сям'і ў цэлым”. На тое маюцца адпаведныя прычыны, аднак комплексны падыход да праблемаў сям’і мог бы даць вялікія вынікі і ў змаганні з насіллем адносна жанчын і дзяўчынак, з іх дыскрымінацыяй, а таксама ў абароне і пашырэнні правоў жанчын і дзяцей. Даследаванні паказваюць, падкрэсліў арцыбіскуп Ауса, што ў стабільных сем’ях адзначаецца больш нізкі ўзровень хатняга насілля, псіхічных захворванняў і алкагалізму. Дзеці, якія растуць у такіх сем’ях, меньш схільныя да алкагалізму, наркаманіі і псіхічных захворванняў, маюць ніжэйшы ўзровень злачыннасці і больш высокую паспяховасць.
Распад сем’яў у многіх выпадках прыводзіць да фемінізацыі беднаты і запавольвае развіццё дзяцей. “Сям’я – гэта незаменны, натуральны і антрапалагічны здабытак чалавецтва”, - перакананы пурпурат. Ён заклікаў усе міжнародныя і дзяржаўныя інстытуты, а таксама грамадзянскі сектар рэалізоўваць палітыку, накіраваную на падтрымку і пашырэнне магчымасцяў сям’і.

 

Чытаць увесь тэкст: be.radiovaticana.va